Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")

...І навошта напяльвала на сябе недарэчную гэту хламіду? І чыя яна, дарэчы? Дыяна ўздыхнула, узнялася з ложка і, асцярожна ступаючы босымі нагамі па халоднаму паркету, выйшла ў пярэднюю. Планіроўка пакояў тут была якраз такая ж, як і ва ўласнай яе кватэры, таму Дыяне было лёгка арыентавацца. На вешалцы, побач з дзвярыма, вісела шмат самага разнастайнага адзення, у тым ліку і жаночага, але нічога свайго Дыяна так і не знайшла... ("Прачнуўшыся раніцай")

Касмічныя гульні дзікіх кошак Барсума

Беларуская прыгодніцкая фантастыка дэманструе амбівалентны падыход да згаданай праблемы. 3 аднаго боку, у свет выходзіць вялікая колькасць тэкстаў, не абцяжараных глыбокім “мэсаджам” і ў першую черту арыентаваных на стварэнне займальнага і дынамічнага сюжэта (практыка, характэрная для большасці маладых пісьменнікаў). У іншым выпадку чытацкай аўдыторыі прадстаўляюцца творы, перапоўненыя рэфлексіямі і няспыннымі анталагічнымі пошукамі адказаў на пастаўленыя пытанні пра тыя ці іншыя праблемы сучаснасці. Апошні варыянт, на жаль, пры ўсім сваім імкненні да стварэння якаснай літаратуры даволі часта рэпрэзентуе неўраўнаважанае спалучэнне філасофскага і авантурнага пачаткаў (адзін з прыкладаў таму — “Чалавек з брыльянтавым сэрцам” Л Дайнега).

У дадзеным кантэксце парадаксальна недасягальную залатую сярэдзіну дэманструюць толькі некаторыя пісьменнікі. Сярод іх — Генадзь Аўласенка з яго раманам “Дзікія кошкі Барсума”.

Змадэляваная беларускім аўтарам рэальнасць выразна сканцэнтраваная вакол дзвюх асноўных праблем. Першая з іх — умоўная, накіраваная на разгортванне непрадказальнай і інтрыгуючай фабулы — звязана з раскрыццём галоўнымі героямі таямніцы планеты Аграполіс, на якой былі знойдзены рэшткі невядомай пазаземнай экспедыцыі Якая мэта кіравала агентамі-даследчыкамі у невялікай фермерская краіне, аднолькава нецікавай для ўсіх яе ўплывовых касмічных суседзяў, дзе знаходзіцца загадкавы Барсум і ці насамрэч ён з’яўляецца прьпулкам для магутных амазонак, у чым заключаецца сутнасць палітыкі Фірмы, гіганцкай міжгалактычнай арганізацыі, здольнай уплываць на лесы як асобных людзей, так і цэлых сонечных сістэм — гэтыя і некаторыя іншыя пытанні безумоўна, здольныя да апошняй старонкі трымаць чытача ў найвышэйшым напружанні.

Аднак для самага заўзятага аматара жанру прыгодніцкай фантастыкі відавочным выступае наяўнасць у творы Г. Аўласенкі другога, не менш істотнага ў параўнанні з займальнасцю кампанента — спраектаванасці рамана на сучаснае пісьменніку грамадства, распрацоўка яго найбольш актуальных пытанняў. Маецца на ўвазе такая шматаспектная праблема сённяшняга дня, як спецыфіка сацыяльнай самаідэнтыфікацыі жанчыны, што ў тэксце рэалізуецца праз паказ жыцця дзвюх кардынальна адрозных адна ад другой планет — Барсума і Аграполіса.

Першая з іх паўстае для персанажаў твора надзвычай маладаследаванай. Кароткія напаўзвесткі-напаўчуткі распавядаюць пра дзівосную краіну, дзе жывуць усемагугныя жанчыны-ваяры, своеасаблівыя касмічныя нашчадкі міфічных амазонак яны дзейнічаюць пад кіраўніцтвам сваей царыцы, не церпяць побач з сабою мужчын і толькі з мэтай працягу роду ўступаюць на кароткі тэрмін у сувязь з апошнімі. Нарожданых у выніку такіх адносін хлопчыкаў чакае незайздросны лес рабоў ці нават смерць, дзяўчынкі ж застаюцца ў гэтай незвычайнай ваеннай дзяржаве і выхоўваюцца як новыя валькірыі.


Марына Аммон -  Літаратура і Мастацтва - 4 чэрвеня 2010