Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")

...У цьмяна асветленым пакоі стаялі двое: сівы, моцна згорблены ўжо стары і высокі мужчына спартыўнага целаскладу. Яны стаялі нерухома і нейкі час проста глядзелі адзін аднаму ў вочы. Потым стары ўздыхнуў і міжволі перавёў погляд на пісталет у руцэ мужчыны. Пісталет быў невялікім, у шырокай далоні мужчыны ён здаваўся нават маленькім, амаль што цацачным... але ён не быў цацачным... ("Кілер")

Азы вершаскладання

Мінск. Чатыры чвэрці, 2011.

Кніга Азы вершаскладання - своеасаблівы дапаможнік для ўсіх тых, хто робіць першыя крокі ў паэтычнай творчасці. Але не толькі для іх. Гэтае выданне будзе карысным і выкладчыкам мовы і літаратуры, і кіраўнікам літаратурных гурткоў ці аб’яднанняў, і, наогул, усім тым, хто цікавіцца паэзіяй.

Азы вершаскладання ад Генадзя Аўласенкi   

Набыць на сайце www.book-salon.by

Набыць на сайце deal.by