Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")

...Небяспека была паўсюды. Яна глядзела на чалавека вачыма кожнага з прахожых, якія таропка абміналі яго альбо проста ішлі насустрач. Кожны з гэтых невядомых і бяскрыўдных на першы погляд людзей мог аказацца серыйным забойцам, наркаманам. Вар’ятам, урэшце рэшт! Кожны з іх мог нанесці чалавеку смяротны ўдар, нанесці ў любы момант... і чалавек асуджана і пакорліва чакаў гэтага ўдару, а яго ўсё не было і не было... ("Бо аракул ніколі не памыляецца")

Дзікія кошкі Барсума.

Мінск: Харвест 2009. 383 с.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якія называюць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На
Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная процілегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасці купляюць мясцовыя фермеры і з якім яны могуць рабіць усё, што пажадаюць...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, на якой мае месца і нават працвітае ганебны гандаль жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Набыць на сайце oz.by

Набыць на сайце knigi.mot.by

Книжная серия «Белорусская современная фантастика»

Добрый почин. "Библиотека современной белорусской фантастической и приключенческой прозы".