Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")

...Гэта быў проста невялікі пакойчык, пасярод якога стаяў прыземісты металічны стол і металічнае ж крэсла побач з ім. Сцены пакойчыка таксама былі, здаецца, металічнымі, на іх не было нічога. Зусім нічога. У пісьме не ўпаміналася аб тым, што павінен ён убачыць у кабінеце. Там гаварылася, што ён павінен зайсці ў кабінет і... І сесці за стол... А што потым? У пісьме аб гэтым таксама нічога не казалася... ("Кабінет")

Зайка польку танцаваў

Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2016

У вершаваны зборнік Генадзя Аўласенкі “Зайка польку танцаваў” увайшлі дзіцячыя вершыкі на самыя разнастайныя тэмы. У многіх з іх яшчэ нямала гумару.
Кніга гэтая, без сумнення, будзе цікавай не толькі дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, але і настаўнікам пачатковых класаў.


Интернет-магазин Белкнига