Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")

...І Васіль, не жадаючы таго і адначасова не маючы болей сілы працівіцца спакусе, спачатку асцярожна, а потым ужо смялей зірнуў ёй у твар і нібыта аслупянеў, зачараваны асляпляльным яе хараством. Спыніўся час. Часу наогул не існавала больш. І нічога не існавала ў сусвеце. Нічога больш не мела значэння, нічога, акрамя таемнай пяшчотнай бездані вачэй незвычайнай гэтай жанчыны... ("Дзень калі не было дажджу")

ВЕРШ, ДЗЕ ЎСЁ НААДВАРОТ. Гумарыстычныя вершыкі

Мінск. Народная асвета, 2015

Кнігу Генадзя Аўласенкі «Верш, дзе ўсё наадварот» складаюць вершыкі, якія напісаны з пэўнай доляй гумару і разлічаны на кемлівасць і здагадлівасць маленькіх чытачоў.

Адрасуецца малодшым школьнікам, а таксама бацькам і настаўнікам.


Интернет-магазин Белкнига