Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")

...Мужчына, усё гэтак жа нетаропка рушыў у глыб кватэры, па ўсяму бачна, добра яму знаёмай. Жанчына ішла следам і, здавалася, не зводзіла з яго свайго пяшчотна—ўсхваляванага позірку. Гэта было тым больш дзіўна і незразумела, што ніякай асаблівай прывабнасцю мужчына не вылучаўся. Больш таго, быў ён нейкім вельмі ўжо непрыгожым, з шырокім плоскім тварам, з рэдкімі цьмянымі валасамі, праз якія яскрава прасвечвалася ранняя лысіна... ("Закаханая")

Прыгоды Васі Лайдачкіна

Мінск, выдавецтва “Беларусь”, 2015

У кнігу “Прыгоды Васі Лайдачкіна” пісьменніка Генадзя Аўласенкі ўвайшлі казачныя аповесці “Вася Лайдачкін у Краіне казак”, “Вася Лайдачкін у Царстве грыбоў” і “Вася Лайдачкін у Краіне шкодных звычак”, а таксама асобныя невялікія апавяданні пад агульнай назвай “Вясёлыя гісторыі пра Васю Лайдачкіна і яго сяброў”.

Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.


Издательство "Беларусь"