Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")

...У цьмяна асветленым пакоі стаялі двое: сівы, моцна згорблены ўжо стары і высокі мужчына спартыўнага целаскладу. Яны стаялі нерухома і нейкі час проста глядзелі адзін аднаму ў вочы. Потым стары ўздыхнуў і міжволі перавёў погляд на пісталет у руцэ мужчыны. Пісталет быў невялікім, у шырокай далоні мужчыны ён здаваўся нават маленькім, амаль што цацачным... але ён не быў цацачным... ("Кілер")

Дашачка і чароўныя акуляры

Мінск. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014

Казачная аповесць дзіцячага пісьменніка Генадзя Аўласенкі распавядае пра дзяўчынку Дашачку, якая кожнае лета адпачывае ў бабулі і заўсёды з ёй здараюцца нейкія незвычайныя гісторыі. Аднойчы, пасля сустрэчы з Вожыкам у чароўных акулярах такое пачалося…, што лепш за ўсё аб гэтым прачытаць самому ці з бацькамі, бабулямі і дзядулямі, сёстрамі, братамі і сябрамі, разглядзець малюнкі і атрымаць задавальненне ад цудоўнай кнігі.


http://www.bel-en.by/catalog/infantile_literature/9305/