Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")

...Гэта быў проста невялікі пакойчык, пасярод якога стаяў прыземісты металічны стол і металічнае ж крэсла побач з ім. Сцены пакойчыка таксама былі, здаецца, металічнымі, на іх не было нічога. Зусім нічога. У пісьме не ўпаміналася аб тым, што павінен ён убачыць у кабінеце. Там гаварылася, што ён павінен зайсці ў кабінет і... І сесці за стол... А што потым? У пісьме аб гэтым таксама нічога не казалася... ("Кабінет")

Ключ, які нічога не адмыкае

Мiнск. Мастацкая лiтаратура 2014

Новая кніга прозы Генадзя Аўласенкі «Ключ, якінічога не адмыкае», якая выйшла нядаўна ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, мае падзагаловак «Рэальна-містычна-фантастычныяапавяданні». І гэтасапраўды так. Бонягледзячы на тое, штозборнікапавяданняўможнавызначыць, як містычна-фантастычны, рэальнага на ягоныхстаронках не менш, чымуласнамістыкіальбофантастыкі. А месцамі — нават і больш… Узборнікувайшлірозныяпаводлепамеру і тэматыкіапавяданні. Усе яны (хоць і ў рознайступені) знаходзяцца на хісткай і даволіразмытаймяжыпаміж «рэальным і фантастычным». Толькінекаторыя з твораў (тыя, штопераступіліўсё ж нябачнуюгэтуюмяжу) можнааднесці да чыстайфантастыкіальбосапраўднаймістыкі.