Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")

...У цьмяна асветленым пакоі стаялі двое: сівы, моцна згорблены ўжо стары і высокі мужчына спартыўнага целаскладу. Яны стаялі нерухома і нейкі час проста глядзелі адзін аднаму ў вочы. Потым стары ўздыхнуў і міжволі перавёў погляд на пісталет у руцэ мужчыны. Пісталет быў невялікім, у шырокай далоні мужчыны ён здаваўся нават маленькім, амаль што цацачным... але ён не быў цацачным... ("Кілер")

Казкі дзядулі Дняпра

Минск. Літаратура і мастацтва 2013.

 У кнізе беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенка “Казкі дзядулі Дняпра” юныя чытачы знойдуць шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі. І па гісторыі, і па геаргафіі, і па біялогіі. Але ўсё ж асноўнае ў ёй – казкі! Самыя раснастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і нават пра лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае дзецям сам дзядуля Дняпро, а таксама галоўныя яго прытокі: Сож, Бярэзіна, Прыпяць. А некалькі казак для дзяцей прынёс у сваім маленькім кошыку нават…Вожык. Ён іх у лесе назбіраўю. Ну а вам засталося толькі прачытаць іх.