Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")

...У цьмяна асветленым пакоі стаялі двое: сівы, моцна згорблены ўжо стары і высокі мужчына спартыўнага целаскладу. Яны стаялі нерухома і нейкі час проста глядзелі адзін аднаму ў вочы. Потым стары ўздыхнуў і міжволі перавёў погляд на пісталет у руцэ мужчыны. Пісталет быў невялікім, у шырокай далоні мужчыны ён здаваўся нават маленькім, амаль што цацачным... але ён не быў цацачным... ("Кілер")
hline

Празаічныя творы на беларускай мове

Акуляры
На першы погляд, гэта былі самыя звычайныя акуляры ад сонца. Але гэта толькі на першы погляд.
Вольга заўважыла іх на сядзенні насупраць, як толькі расплюшчыла вочы. 


А, можа, мне падалося
Я пастукаў у дзверы, і дзверы адразу ж адчыніліся, так, быццам жанчына, якая адчыніла іх, загаддзя ведала аб маёй тут прысутнасці.


Ключ, які нічога не адчыняе
Усе ягоныя няшчасці пачаліся менавіта з уласнага імя, у гэтым Нічыпар быў перакананы цвёрда. І не таму толькі, што маці не знайшла нічога лепшага, як даць яму гэтае несучаснае імя. 


Бо Аракул не памыляецца
Небяспека была паўсюды. Яна глядзела на чалавека вачыма кожнага з прахожых, якія таропка абміналі яго альбо проста ішлі насустрач. Кожны з гэтых невядомых і бяскрыўдных на першы погляд людзей мог аказацца серыйным забойцам, наркаманам. 


Бобі
Ён увайшоў у пярэднюю і адразу ж ноздры ягоныя казытнуў такі знаёмы пах тушанай капусты з грудзінкай. Калісьці ён вельмі любіў гэтую страву, але за некалькі апошніх месяцаў амаль зненавідзеў яе.


Бярозка
Восень была позняя. Вельмі позняя. І быў лес, якому ўжо надакучыла чакаць зімы. І быў чалавек, які ішоў кудысьці па восеньскім гэтым лесе. Куды ён ішоў? Навошта?


Вяртанне
Марыля набірала ваду з калонкі: адно вядро, ужо напоўненае, стаяла побач, засталося набраць яшчэ і гэта... І тут яна заўважыла Сароку.


Дзень, калі не хапае дажджу
Дзесьці злева зноў пачуўся залівісты сабачы брэх. Сабакі кагосьці гналі. Можа зайца, а магчыма і лісіцу.


Закаханая
У пярэдняй дзінькнуў званок, і жанчына, маладая і прыгожая нібыта кіназорка, адразу ж кінулася да дзвярэй, ліхаманкава іх расчыніла.


Кабінет
— Ну, вось мы і прыйшлі! — Маленькі, даўно не голены чалавечак у старым абшарпаным паліто спыніўся і паказаў рукой на вялікі і даволі змрочны двухпавярховы асабняк, які амаль што хаваўся сярод векавых клёнаў. 


Кілер
— Не рухацца! — У цьмяна асветленым пакоі стаялі двое: сівы, моцна згорблены ўжо стары і высокі мужчына спартыўнага целаскладу. Яны стаялі нерухома і нейкі час проста глядзелі адзін аднаму ў вочы. 


Лепшы сродак самаабароны
Са змешаным пачуццём трывогі і спадзявання Алег павольна крочыў па вузенькай сцяжынцы гарадскога парку. Яшчэ ўчора ён наўрад рызыкнуў бы заходзіць познім вечарам у небяспечнае гэтае месца, але сёння...


Маленькія чырвоныя чалавечкі
Першай у кабінет увайшла дзяўчынка. Яна спынілася каля дзвярэй, паглядзела на псіхатэрапеўта і моўчкі яму ўсміхнулася. Той таксама ўсміхнуўся ў адказ і хацеў нават штосьці сказаць дзяўчынцы, але ў гэты самы час у кабінет увайшла жанчына, па ўсяму бачна, яе маці.


Прачнуўшыся раніцай
Прачнуўшыся раніцай і расплюшчыўшы вочы, Дыяна раптам са здзіўленнем убачыла, што знаходзіцца ў нейкай чужой, зусім незнаёмай ёй кватэры, а ў ложку, побач з ёй, спіць нейкі барадаты і таксама зусім незнаёмы ёй мужчына.


Хто я
Зайшоўшы ў кватэру, Верашчагін адразу ж зняў у пярэдняй заляпаныя гразёй чаравікі, павесіў на вешалку мокрую куртку і ўжо рушыў было далей, як раптам спыніўся, нібыта ўкопаны.


Яму лёгка казаць
Парк быў вялікі і даволі запушчаны, таму мужчына не адразу заўважыў хлопчыка, а, заўважыўшы, не адразу змог прымусіць сябе падыйсці да яго. Хлопчык сядзеў на адной з вузкіх драўляных лавак і, здаецца, плакаў.


Выпадак на балоце
Спачатку Максім нават не спалохаўся, страх прыйшоў потым. У першую ж хвіліну, скочыўшы на чарговую купіну і раптам праваліўшыся кудысьці ўніз амаль па калена ў балотную твань, ён адчуў толькі злосць на ўласную сваю няўклюднасць, ды яшчэ прыкрасць ад таго, што так няўдала ўсё атрымалася.