Навіны сайта
У выдавецтве "Літаратура і Мастацтва" выйшла трэцяя кніга пра Ветрыка
2012-02-01
«Ветерок и госпожа Зима» – трэцяя кніга-казка аб прыгодах маленькага Ветрыка з Вентылятара. У гэтай кнізе маленькі Ветрык адпраўляецца ў новае займальнае, але такое небяспечнае вандраванне – з адзінай мэтай: вярнуць свайго сябра Віхрыка, якога захапілі ў палон злыя Паўночныя Ветры і даставілі ў палац самой спадарыні Зімы. З дапамогай навагодняй чарадзейнай палачкі, падараванай яму Дзедам Марозам, Ветрык бясстрашна пранікае ў ледзяны палац Зімы і ратуе Віхрыка ад ператварэння ў злы і халодны паўночны вецер. Ну, а на зваротным шляху Ветрык і Віхрык яшчэ так правучылі двух злодзеяў, што адбілі ў іх жаданне красці надоўга, а можа, і назаўжды.
Падрабязней
У выдавецтве Харвест выйшла новая кніга Генадзя Аўласенкі
2012-01-15
Кашмарны і таямнічы Чорны лес, які насяляе найвялікшае мноства самых разнастайных пачвар, размешчаны з аднаго боку, а высокія непраходныя Паўночныя скалы, у якіх жывуць гномы, - з іншага. Шырокую даліну паміж імі засяляюць чалавечыя плямёны, якія варагуюць паміж сабой . Аднойчы вялікі атрад ваяроў з племя Савы адправіўся ў набег на ворага, але ў выніку ад яго засталося толькі некалькі чалавек. Яны былі вымушаны прабірацца да роднага племя праз Чорны лес, які штодня патрабаваў ад ваяроў крывавых ахвярапрынашэнняў. Хто жа застанецца ў жывых пасля гэтага страшнага вандравання?
Падрабязней
Літаратурны конкурс «Большой финал»
2011-08-27
Генадзь Аўласенка стаў лаўрэатам у некалькіх намінацыях:
Залаты лаўрэат конкурса лірычнай паэзіі "Посах і Ліра" з творам "На озере".
Срэбны лаўрэат конкурса малай прозы "Трыумф кароткага апавядання" з творам "Случай на болоте"
Прызер конкурсаў лірычнай паэзіі "Посах і Ліра" і літаратуры для дзяцей і юнацтва "Дзесятая планета" з творамі "Антимир", "Песня", "Три ручейка", "Как мышонок с лягушонком воевал".
Адчынены сайт пісьменніка Генадзя Аўласенкі
2011-08-17
Па адрасу aulasenka.ho.ua быў адчынены сайт беларускага пісьменніка, паэта і драматурга Генадзя Аўласенкі. На сайце размешчаны творы аўтара на беларускай і рускай мовах: вершы, паэмы, апавяданні, п`есы, урыўкі з раманаў, дзіцячыя творы. Наведвальнікі сайта змогуць даведацца пра выдадзеныя кнігі і публікацыі ў калектыўных зборніках, даслаць ліст аўтару, выказаць сваё меркаванне ў гасцёўні.