Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")

...Надзяваючы акуляры, Вольга думала толькі пра цемру, якая панавала навокал, праз якую яна ніяк не магла разгледзіць твары сваіх нечаканых суразмоўцаў. Асвятляльныя гэтыя акуляры павінны былі даць ёй такую магчымасць...яна гатовая была нават да таго, што рукі падлеткаў будуць па локаць у крыві, што нават твары дзяцей зменяцца да непазнавальнасці, скрыўленныя злымі, звярынымі нават грымасамі...Але да таго, што яна ўбачыла, Вольга не была гатовая. Зусім нават не была... ("Акуляры")
hline

Песні на словы Генадзя Аўласенкі

Час збіраць камяні (сампаваць)
(Музыка і выкананне Ігара Адамовіча)


Зорачка (сампаваць)
(Музыка і выкананне Ігара Адамовіча)


Вечар поўніцца снамі (сампаваць)
(Музыка і выкананне Ігара Адамовіча)


Ветэранам вайны (сампаваць)
(Музыка і выкананне Ігара Адамовіча)


Нясвіж (сампаваць)
(Музыка Ігара Адамовіча і Сяргея Шэпелевіча. Выкананне Сяргея Шэпелевіча)


Край (сампаваць)
(Музыка і выкананне Ігара Адамовіча)