![]() | Азы вершаскладанняМінск. Чатыры чвэрці, 2011.Кніга Азы вершаскладання - своеасаблівы дапаможнік для ўсіх тых, хто робіць першыя крокі ў паэтычнай творчасці. Але не толькі для іх. Гэтае выданне будзе карысным і выкладчыкам мовы і літаратуры, і кіраўнікам літаратурных гурткоў ці аб’яднанняў, і, наогул, усім тым, хто цікавіцца паэзіяй. Падрабязней... |
![]() | Новые приключения маленького Ветерка из Вентилятора.Минск. Літаратура і мастацтва 2010. 140 с.Главный герой книги – маленький Ветерок, который живет в Вентиляторе в детском садике № 5 и с которым постоянно случаются всяческие удивительные истории и приключения. То маленького Ветерка (вместе с Вентилятором, разумеется) похищают воры, то он и его друг Вихрик отважно сражаются с холодными северными ветрами. А однажды наш Ветерок даже начал сочинять стихи. И о чем?.. Прочитайте книгу и сами узнаете. |
![]() | Дзікія кошкі Барсума.Мінск: Харвест 2009. 383 с.Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якія называюць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На |
Сайт пісьменніка
Генадзя Аўласенкі
Генадзь Аўласенка з тых пісьменнікаў, якіх не палохаюць ніякія крызісы — ні эканамічныя, ні духоўныя. Сельскі настаўнік, які многія гады выкладае біялогію ў розных школах Чэрвеньшчыны, ён яшчэ піша вершы, п’есы, апавяданні... І галоўнае — вельмі шмат піша для дзяцей. Творы Генадзя Аўласенкі часта друкуюцца — літаральна ва ўсіх дзіцячых газетах і часопісах краіны, ды і ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, у газеце “Літаратура і мастацтва”... (Кастусь Ладуцька "Адкуль прыходзяць казкі?")
...Небяспека была паўсюды. Яна глядзела на чалавека вачыма кожнага з прахожых, якія таропка абміналі яго альбо проста ішлі насустрач. Кожны з гэтых невядомых і бяскрыўдных на першы погляд людзей мог аказацца серыйным забойцам, наркаманам. Вар’ятам, урэшце рэшт! Кожны з іх мог нанесці чалавеку смяротны ўдар, нанесці ў любы момант... і чалавек асуджана і пакорліва чакаў гэтага ўдару, а яго ўсё не было і не было... ("Бо аракул ніколі не памыляецца")
Творы на беларускай мове
Творы на рускай мове


